Гісторыя герба Расіі
Храналогія[правіць | правіць зыходнік]
1261, Візантыя[правіць | правіць зыходнік]
Арол быў знакам позняй Рымскай імперыі (Усходняй і Заходняй), а пасля падзення Захаду стаў знакам Візантыйскай імперыі. Двухгаловы арол быў намаляваны на родавым гербе дынастыі Палеалогаў — апошняй імператарскай дынастыі Візантыі (1261—1453).
1497[правіць | правіць зыходнік]
На пячатцы Івна III першапачаткова быў намаляваны «ездзец» — знак Масквы і ўсяго Маскоўскага княства. Двухгаловы арол быў прыняты дзяржаўным гербам пасля яго шлюбу з Соф'яй (Зояй) Палеалог, пляменніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна Палеалога, у 1472 годзе, як знак перадачы спадчыны загінуўшай Візантыі Рускай дзяржаве.
Пасля канчатковай ліквідацыі залежнасці ад Залатой Арды ўпершыню з'яўляецца вялікакняжацкая пячатка Івана III, замацаваўшая ў 1497 годзе яго грамату на зямельныя ўладанні ўдзельных князёў. Тады жа выявы пазалочанага двухгаловага арла на чырвоным полі з'явіліся на сценах Гранавітай палаты ў Крамлі.
1582[правіць | правіць зыходнік]
Пры Іване IV, першым рускім цары, герб Рускай дзяржавы дапаўняецца ў цэнтры спачатку аднарогам, а затым — замест яго [1] — традыцыйным маскоўскім знакам — вершнікам-змеяборцам. Таксама з'яўляецца праваслаўная сімволіка, якая адлюстроўвае ролю афіцыйнай рэлігіі.
1605[правіць | правіць зыходнік]
Падчас смуты рускі дзяржаўны знак актыўна выкарыстоўваўся Ілжэдзмітрыямі (I, II, III) [2].
У адрозненне ад візантыйскага ўзору і, магчыма, пад уплывам герба Свяшчэннай Рымскай імперыі двухгаловы арол стаў паказвацца з паднятымі крыламі. [3]
1625[правіць | правіць зыходнік]
Пасля 1625-га года двухгаловы арол паказваецца з трыма каронамі. Паводле розных версій, тры кароны маглі азначаць заваяваныя Казанскае, Астраханскае і Сібірскае царствы, або саюз Вялікай Русі, Малой Русі і Белай Русі.
У часы цара Аляксея Міхайлавіча арол атрымлівае знакі ўлады: скіпетр і дзяржаву.
1699[правіць | правіць зыходнік]
У часы кіравання Пятра I сакратар аўстрыйскага пасла ў Расіі І.-Г. Корб вядзе «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім апісвае прыбліжаных Пятра і расправу над стральцамі. Дзённік цікавы як чарговы погляд на Расію вачамі замежніка, у тым ліку ўтрымлівае падрабязную выяву герба Расіі.
Пасля 1699-га года герб паказваецца з элементамі Андрэеўскага ордэна, уведзенага Пятром. Арол становіцца чорным пад уплывам заходнееўрапейскіх гербаў. «Ездзец» на гербе часам імянуецца «гасударам» (указ 1704 года), але па сутнасці паказваецца Георгій Пераможца, што зафіксавана ў пазнейшых дакументах 1730-х гадоў.
1730[правіць | правіць зыходнік]
У 1730-х-1740-х гадах герб атрымлівае надоўга замацаваную форму. У 1736 годзе імператрыца Анна Іаанаўна запрашае швейцарца па паходжанні, шведскага гравёра І. К. Гедлингера, які выгравіраваў да 1740 года Дзяржаўную пячаць, якая выкарыстоўвалася з невялікімі зменамі да 1856 года.
1800[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заваёвы Мальты Напалеонам, імператар Павел I становіцца главой Мальтыйскага Ордэна. У 1799 годзе Павел I падпісвае «Указ аб уключэнні ў расійскі герб Мальтыйскага крыжа пад каронай». Крыж размясціўся на грудзі арла, пад маскоўскім гербам (які быў названы «карэнным гербам Расіі»). Таксама імператар прадпрымае спробу распрацаваць і ўвесці поўны герб Расійскай імперыі. У 1800 годзе ён прапанаваў складаны герб, на якім у шматпольным шчыце і на дзевяці малых шчытах было размешчана сорак тры герба. Аднак, прыняць гэты герб да смерці Паўла не паспяваюць. [4]
1830[правіць | правіць зыходнік]
Дагэтуль з'яўляюцца розныя варыянты герба: напрыклад, арол мог мець адну карону і трымаць вянок, маланкі («пяруны») або паходня. Імператар Мікалай I прымае два афіцыйных тыпу гербаў: на адным, спрошчаным, у арла толькі асноўныя элементы. На другім, афіцыйным варыянце герба, на крылах арла з'яўляюцца тытульныя гербы: на правым — Казанскі, Астраханскі, Сібірскі, на левым — Польскі, Таўрычаскі, Фінляндскі.
1857[правіць | правіць зыходнік]
Пры імператары Аляксандры II, пад кіраўніцтвам геральдмейсцера барона Кене была праведзена геральдычная рэформа. Арол на малюнку атрымаў новыя рысы, запазычаныя ў заходняй Еўропы — напрыклад, герб з Георгіем Пераможцам быў звернуты налева. Малы дзяржаўны герб быў зацверджаны 8 снежня 1856 года. На ім таксама дадаліся новыя шчыты з гербамі тэрыторый у складзе Расійскай Імперыі.
Усяго жа да 11 красавіка 1857 года быў створаны і прыняты цэлы камплект з гербаў, уключаючы Вялікі, Сярэдні і Малы дзяржаўныя гербы, і іншыя — агулам сто дзесяць малюнкаў. Герб застанецца практычна нязменным аж да самой лютаўскай рэвалюцыі, будуць уносіцца толькі невялікія змены: напрыклад, пры імператары Аляксандры III дадасца герб Туркестана — яшчэ адной правінцыі Расійскай Імперыі.
Presented drawing of Artist Igor Barbe, 2006, "Greater Coat of Arms of the Russian Empire" 1882-1917
1917[правіць | правіць зыходнік]
Пасля лютаўскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады Часовага ўрада герб губляе абсалютна ўсё атрыбуты; застаецца адзін арол, перарысаваны з пячаткі Івана III. У такім выглядзе герб праіснаваў да прыняцця герба РСФСР 24 ліпеня 1918 года і герба СССР 6 ліпеня 1923 года.
1993[правіць | правіць зыходнік]
Сучасны дзяржаўны герб быў прыняты ў 1993 годзе. Ён замяніў герб РСФСР (а да таго герб СССР) у якасці дзяржаўнага. Сучасны герб утрымлівае асноўныя гістарычныя элементы герба Расійскай Імперыі акрамя Андрэеўскага ордэна.
У 2000 года быў прыняты закон «Аб Дзяржаўным Гербе Расійскай Федэрацыі» [5] Архівавана 13 чэрвеня 2008., які ўсталёўвае апісанне і парадак выкарыстання герба.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гісторыя герба Расіі
- Выявы гербоў Расійскай імперыі на сайце Geraldika.ru
- Герб Расійскай імперыі
- Гісторыя дзяржаўнага герба Расіі Архівавана 9 верасня 2006.
- Герб Расіі на сайце прэзідэнта Расіі Архівавана 4 лютага 2006.
- Чаму двуглавы арол перамог аднарога?